Произведения для детей.

Аким Петрович Астрейко (белор. Акім Пятровіч Астрэйка; псевдоним - Анатоль Астрейко; 1911-1978) - белорусский советский поэт, переводчик, журналист. Член Союза писателей СССР (1939). Известность получил как поэт-песенник, сатирик, детский писатель.

Биография

Родился в крестьянской семье в деревне Песочная (ныне - Копыльский район, Минская область, Белоруссия). Окончил двухлетние учительские курсы при Минском педагогическом техникуме (1930), учился на литературном факультете в Минском педагогическом институте (1932-1934).

С 1930 года работал в газетах Полоцка, Орши, Горок, Минска (журналы «Калгаснік Беларусі», «Напагатове», газета «Літаратура і мастацтва»), преподавал белорус­ский язык и литературу на рабфаке. Во время Великой Отечественной войны - ответственный секретарь сати­рической газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну». В 1942 и в 1943 годах по заданию Белорусского штаба партизанского движения направлялся на оккупированную территорию Белоруссии.

В 1946-1948 годах - председатель Гродненского отделения Союза писателей Белорусской ССР, в 1948-1953 годы - ответственный секретарь журнала «Вожык».

Творчество

Дебютировал в 1929 году стихами. Первый поэтический сборник «Слава жизни» (белор. «Слава жыццю») вышел в 1940 году. В 1943 году типография слуцкой подпольной газеты «Народны мсівец» выпустила сборник сти­хов «Слуцкий пояс» (белор. «Слуцкі пояс») (переиздан в 1964 году). Для произве­дений А. Астрейко характерна связь с фольклорной традицией, напевность.

А. Астрейко переводил на белорусский язык произведения народов СССР (А. Пушкина, Л. Толстого, В. Маяковского, А. Прокофьева, А. Твардовского). Автор текстов многочисленных популярных белорусских песен («Ой бацька мой, Нёман», «Пес­ня пра Заслонова», «Шоўкавыя травы»).

Библиография

Поэтические сборники

  • белор. «Слава жыццю» («Слава жизни») (1940)
  • белор. «Слуцкі пояс» («Слуцкий пояс») (1943)
  • белор. «Крамлёўскія зоры» («Кремлёвские звёзды») (1945)
  • белор. «Добры дзень» («Добрый день») (1948)
  • белор. «Зямля мая» («Земля моя») (1952)
  • белор. «Песня дружбы» («Песня дружбы») (1956)
  • белор. «Бацька мой Нёман» («Отец мой Нёман») (1961)
  • белор. «Сэрца насцеж» («Сердце нараспашку») (1965)
  • белор. «Цвіціце, верасы» («Цвети, вереск») (1975)
  • белор. «Зямная Случчына» («Земная Слутчина») (1977)
  • белор. «Ураджай цяпла» («Урожай тепла») (1978)
  • белор. «Памяць дарог» («Память дорог») (1980)
  • белор. «Выбраныя творы» ў 2 тамах («Избранные произведения» в 2 томах) (1970, 1981)

Произведения для детей

  • белор. «Елка» (Стихотворная сказка «Ёлка») (1-е изд. 1949)
  • белор. «Прыгоды дзеда Міхеда» (Поэма «Приключения деда Михеда») (1-е изд. 1956, 6-е изд. 2011)

Издания Анатоля Астрейко на русском языке

  • Астрейко, А. Приключения деда Михеда / А. Астрейко; пер. с бел. Ивана Бурсова. - Минск: Мастацкая лiтаратура, 1974. - 224 с.

Награды

  • Орден Красной Звезды
  • Орден Знак Почёта
  • Медали

Память

  • Имя А. Астрейко присвоено Копыльской центральной районной библиотеке.
  • Именем поэта названа улица в Копыле.

Чтобы сузить результаты поисковой выдачи, можно уточнить запрос, указав поля, по которым производить поиск. Список полей представлен выше. Например:

Можно искать по нескольким полям одновременно:

Логически операторы

По умолчанию используется оператор AND .
Оператор AND означает, что документ должен соответствовать всем элементам в группе:

исследование разработка

Оператор OR означает, что документ должен соответствовать одному из значений в группе:

исследование OR разработка

Оператор NOT исключает документы, содержащие данный элемент:

исследование NOT разработка

Тип поиска

При написании запроса можно указывать способ, по которому фраза будет искаться. Поддерживается четыре метода: поиск с учетом морфологии, без морфологии, поиск префикса, поиск фразы.
По-умолчанию, поиск производится с учетом морфологии.
Для поиска без морфологии, перед словами в фразе достаточно поставить знак "доллар":

$ исследование $ развития

Для поиска префикса нужно поставить звездочку после запроса:

исследование*

Для поиска фразы нужно заключить запрос в двойные кавычки:

" исследование и разработка"

Поиск по синонимам

Для включения в результаты поиска синонимов слова нужно поставить решётку "# " перед словом или перед выражением в скобках.
В применении к одному слову для него будет найдено до трёх синонимов.
В применении к выражению в скобках к каждому слову будет добавлен синоним, если он был найден.
Не сочетается с поиском без морфологии, поиском по префиксу или поиском по фразе.

# исследование

Группировка

Для того, чтобы сгруппировать поисковые фразы нужно использовать скобки. Это позволяет управлять булевой логикой запроса.
Например, нужно составить запрос: найти документы у которых автор Иванов или Петров, и заглавие содержит слова исследование или разработка:

Приблизительный поиск слова

Для приблизительного поиска нужно поставить тильду "~ " в конце слова из фразы. Например:

бром~

При поиске будут найдены такие слова, как "бром", "ром", "пром" и т.д.
Можно дополнительно указать максимальное количество возможных правок: 0, 1 или 2. Например:

бром~1

По умолчанию допускается 2 правки.

Критерий близости

Для поиска по критерию близости, нужно поставить тильду "~ " в конце фразы. Например, для того, чтобы найти документы со словами исследование и разработка в пределах 2 слов, используйте следующий запрос:

" исследование разработка"~2

Релевантность выражений

Для изменения релевантности отдельных выражений в поиске используйте знак "^ " в конце выражения, после чего укажите уровень релевантности этого выражения по отношению к остальным.
Чем выше уровень, тем более релевантно данное выражение.
Например, в данном выражении слово "исследование" в четыре раза релевантнее слова "разработка":

исследование^4 разработка

По умолчанию, уровень равен 1. Допустимые значения - положительное вещественное число.

Поиск в интервале

Для указания интервала, в котором должно находиться значение какого-то поля, следует указать в скобках граничные значения, разделенные оператором TO .
Будет произведена лексикографическая сортировка.

Такой запрос вернёт результаты с автором, начиная от Иванова и заканчивая Петровым, но Иванов и Петров не будут включены в результат.
Для того, чтобы включить значение в интервал, используйте квадратные скобки. Для исключения значения используйте фигурные скобки.

24 ліпеня мы з гонарам адзначаем 105-годдзе з дня нараджэння нашага знакамітага земляка, паэта Анатоля Астрэйкі (Акім Пятровіч Астрэйка).

Анатоль Астрэйка:

«Я шчыра ганаруся тым, што родам сам з-пад Капыля»

Замест прадмовы

Імя Анатоля Астрэйкі добра вядома не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. «Песню пра Нёман», што стала амаль народнай, спяваюць як выканаўцы старэйшага, так і маладога ўзросту. На «Прыгодах дзеда Міхеда» вырасла не адно пакаленне беларусаў. Вялікія заслугі нашага земляка перад народам адзначаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», шматлікімі медалямі.

Аднак Анатоль Астрэйка быў вельмі сціплым і закрытым чалавекам. У адным з вершаў ён сказаў пра сябе: «…Радавога верша я салдат».

Калыска пісьменніка — маляўнічы прынямонскі край, вёска Пясочнае. Наогул Капыльшчына — сапраўдны славуты пісьменніцкі куток (і гэтым паэт вельмі ганарыўся!), які нярэдка называюць «літаратурным гняздоўем Беларусі».

Паводле ўспамінаў вядомага краязнаўцы, журналіста Усевалада Гурыновіча, у Анатоля Пятровіча было шмат сяброў. Ён знаходзіў агульную мову і з акадэмікамі, і з простымі людзьмі. Паэт вельмі любіў жыццё. Таму так шчыра да яго ставіліся і паважалі людзі. Некаторыя з жыхароў роднага Пясочнага і сёння памятаюць Анатоля Астрэйку. Напрыклад, настаўніца Песачанскай СШ

Ала Груша расказвае:

— Памятаю, калі я яшчэ была маленькай, паэт прыязджаў сюды, на сваю малую радзіму. Ён вельмі любіў прайсціся па вясковых вуліцах. Яго заўсёды ветліва сустракалі мясцовыя жыхары. Астрэйку падабалася прыпыніцца каля бабулек, што сядзелі на лавачках, і натхнёна чытаць ім свае вершы.

Дарэчы, памяць пра знакамітага земляка захоўваюць у Песачанскай СШ, дзе ў музеі аформлены стэнд, прысвечаны Анатолю Астрэйку. На ім змешчана шмат цікавых фотаздымкаў і біяграфічных матэрыялаў.

Як усё пачыналася

«Лета ў той год было ранняе і гарачае. Трэба жаць. I маці пайшла на жніво. Добра, што недалёка, хоць ісці ёй было нялёгка і няварта. У поўдзень яна адчула сябе нядобра. Прылегла пад снапы, каб хоць трошкі абараніцца ад спякотлівага сонца. Там, на полі, пад жытнёвымі снапамі, я і з’явіўся на свет. Крыху адпачыўшы і сабраўшы ўсе свае сілы, загарнула мяне маці ў прыпол і прынесла дахаты» , — так у 1961 годзе напіша паэт у аўтабіяграфіі.

Сям’я, дарэчы, жыла даволі сціпла. Таму дзед і бабка не вельмі былі рады лішняму роту. Бацька хацеў назваць нованароджанага Толя, але мясцовы святар заўпарціўся. Маці згаджалася на любое імя, якое скажа бацька. Святар назваў хлопчыка Акімам. Аднак бацька раззлаваўся за такое імя. Таму вырашылі называць Толя.

Як старэйшы сын ён памагаў бацьку араць і сеяць, касіць і малаціць, шукаў дратву для яго шавецкай справы, падбіваў набойкі і нават навучыўся прыклёпваць падмёткі, пасвіў авечак і кароў. I адначасова — вучыўся, шмат чытаў. Першай настаўніцай для Астрэйкі стала яго цётка Параска, якая хадзіла па хатах і вучыла дзяцей. Не было сшыткаў, іх замянялі кавалкі кардону альбо шматкі шпалер, а замест падручнікаў — веды і памяць настаўніцы. Пазней ужо настаўнікі нядаўна створанай мясцовай школы Шаблюк, Абаза, Грынюк сталі прывіваць юным песачанцам любоў да кнігi. Анатолю вельмі падабаліся творы беларускіх пісьменнікаў, напісаныя тою мовай, на якой размаўлялі бацькі і аднавяскоўцы. Неўзабаве і ён пачаў складаць вершаваныя радкі на беларускай мове.

Паэтычныя крокі

У 1926 годзе Астрэйка ўжо быў актыўным селькорам газеты «Беларуская вёска», якая змяшчала яго допісы. Тады ж і рызыкнуў паслаць свае першыя вершаваныя спробы ў часопіс «Чырвоны сейбіт». Адказ быў сумны. Кузьма Чорны, які тады працаваў загадчыкам літаратурнага аддзела, вершы пахваліў, але напісаў, што друкаваць іх яшчэ нельга.

Пасля заканчэння школы Анатоль Астрэйка становіцца студэнтам рамесніцкага вучылішча, куды яго залічылі на дрэваапрацоўчае аддзяленне. Але хутка зразумеў: гэта яму нецікава. Таму прыйшлося забраць дакументы. Зайшоў у канцылярыю белпедтэхнікума і — стала сумна: паступаючых на курсы вельмі многа. А ў пасведчанні аб заканчэнні сямігодкі ў графе «Беларуская мова і літаратура» напісана: «Запушчаны прадмет. Прычына: слабае старанне». «Гэта не так. Але нічога не паробіш. Мову сваю я люблю і літаратуру ведаю, — тлумачыў пазней Астрэйка. — Гэта помста мне за тое, што часта папраўляў настаўніцу на ўроках» . Аднак вяртацца дадому яму было сорамна. Напісаў бацьку, што вучыцца, але пакуль што адрасу свайго не ведае. I ён вучыўся: хадзіў на заняткі кожны дзень, сядзеў у самым кутку і слухаў лекцыі. Настаўнікі яшчэ не ведалі ўсіх студэнтаў і таму думалі, што і гэты юнак — студэнт. I толькі на другі месяц Сяргей Замбржыцкі, выкладчык беларускай мовы і літаратуры, раптам заўважыў пабочнага чалавека. Але яго ўразілі настойлівасць і апантанасць, з якой вучыўся Астрэйка. Таму на педсавеце было вырашана: няхай застаецца.

На кожным студэнцкім вечары Астрэйка чытаў свае новыя вершы, яго запрашалі ў прэзідыум, быў членам студкама. I нават трохі пачаў задзіраць нос перад сябрамі. Выбраў модны сабе псеўданім — «Якім Зорны». Рэспубліканская газета «Чырвоная змена», а потым «Савецкая Беларусь» пачалі друкаваць яго творы.

15 мая 1930 года адбыўся датэрміновы выпуск. Студэнты белпедкурсаў атрымалі дыпломы настаўнікаў. Па запрашэнні рэдакцыі газеты «Чырвоная Полаччына» Астрэйка едзе ў Полацк. Потым — зноў вяртанне ў Мінск. Вучоба ў педінстытуце імя Горкага і праца ў рэдакцыі «Калгасніка Беларусі», у часопісе «Напагатове». Пазней былі Орша, Горкі, вучоба ў Мінскім педінстытуце. Нарэшце — зноў у Мінску ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва». Тут Астрэйка сабраў усё, што было напісана, і лепшыя вершы выдаў асобным зборнікам у 1940 годзе пад назвай «Слава жыццю». Другі зборнік, які меўся выйсці ў 1941 годзе пад назвай «Квецень», так і не ўбачыў свет. Згінуў у полымi вайны…

Пра вайну і не толькі

У часы Вялікай Айчыннай вайны Астрэйка працуе адказным сакратаром сатырычнай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну». Яго двойчы накіроўвалі на занятую фашыстамі тэрыторыю Беларусі. Знаходзіўся на Случчыне ў партызанскай брыгадзе імя Чкалава. У тыя часы быў напісаны зборнік вершаў пра баявыя справы народных мсціўцаў, азаглаўлены аўтарам «Слуцкі пояс». Усё тое народнае гора, што бачыў паэт, адбівалася пякучым болем у яго шчодрай душы.

У ліпені 1944 года, пасля вызвалення Мінска, разам з калектывам газеты-плаката Астрэйка вяртаецца ў родную сталіцу. Калі скончылася вайна, газета-плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну» была перайменавана ў часопіс «Вожык». Паэт застаўся працаваць адказным сакратаром. У 1946 годзе яго накіравалі ў Гродна для арганізацыі аддзялення Саюза савецкіх пісьменнікаў, якое ён і ўзначальваў каля двух гадоў і адначасова працаваў літаратурным кансультантам у газеце «Гродзенская праўда».

Пачынаючы з 1947 года, Анатоль Астрэйка трывала асталяваўся ў Мінску як пісьменнік-прафесіянал. З сярэдзіны 50-х гадоў і да апошніх дзён жыцця ён прафесійна займаўся пісьменніцкай працай. Усе 30 пасляваенных гадоў ён аддаў актыўнай творчасці, выдаў шмат паэтычных кніг.

Не стала паэта 23 жніўня 1978 года. Некралог з гэтай жалобнай нагоды падпісалі тагачасныя кіраўнікі Беларусі (першы з іх — Пётр Машэраў) і многія вядомыя беларускія пісьменнікі. Тыя, хто добра ведаў Анатоля Астрэйку асабіста, гаварылі пра яго як пра чалавека жыццялюбнага і светлага, шчырага і вясёлага.

7 мая 1980 года згодна з пастановай Савета Міністраў БССР Капыльскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прысвоена імя Анатоля Астрэйкі. Імя знакамітага паэта носіць і адна з вуліц нашага райцэнтра.

З гісторыі твораў

Песня пра Нёман

Сл. А. Астрэйкі

Муз. Н. Сакалоўскага

Ой, Нёман, і песня, і слава

Народа майго і зямлі,

Магілаю ворагам цеснай

Не раз твае хвалі былі.

Рака наша слаўная Нёман,

Чысцейшая чэрвеньскіх рос,

Хто мар не ўплятаў у твой гоман,

Табе хто пашаны не нёс?

Ой, Нёман, ой, бацька наш родны,

Як сонца, як дзень, дарагі,

Садамі цудоўнай Радзімы

Твае расцвілі берагі.

Многія вершы Анатоля Астрэйкі пакладзены на музыку не толькі беларускімі, але і рускімі кампазітарамі. Аднак ні адна з гэтых песень не можа па сваёй папулярнасці параўнацца са знакамітым «Нёманам». Гэта плён творчага супрацоўніцтва самога паэта і кампазітара Нестара Сакалоўскага, які з’яўляўся і аўтарам Дзяржаўнага гімна БССР. У Астрэйкі ёсць два варыянты верша, які зацікавіў кампазітара. Першы так і называецца — «Нёман», ён быў напісаны ў 1941 годзе пад Волхавам. Другі, безыменны, «Трапечуцца белыя хвалі…», нарадзіўся ў 1946-м у Гродне, калі краіна вярнулася да мірнага жыцця. З таго, другога, варыянта і радкі, што так хораша кладуцца на душу:

О, Нёман, і слава, і песня

Народа майго і зямлі,

Магілаю ворагу цеснай

Не раз твае хвалі былі.

Упершыню песню «Нёман» выканаў знакаміты Мікалай Варвулёў у лютым 1955 года ў Маскве, калі праходзіла Дэкада беларускага мастацтва і літаратуры. Усіх адразу захапілі словы, якія так шчыра, задушэўна перадаюць любоў беларускага народа да сваёй галоўнай ракі. Таму і ўдалася гэтая песня, бо ў ёй — усё тое, што Анатоль Астрэйка змалку прапускаў праз сваё сэрца.

Праз два гады яна была запісана ў студыі і трапіла на пласцінку найлепшых запісаў Варвулёва, якую выдала студыя «Мелодыя». Сам спявак атрымаў да гэтага часу званне народнага артыста СССР і паехаў на працу ў Кіеў — ён па нацыянальнасці быў украінцам. Пасля яго «Нёман» спяюць іншыя артысты, у тым ліку Іосіф Кабзон.

Зборнік вершаў «Слуцкі пояс»

Зборнік «Слуцкі пояс» у 1943 годзе пад рэдакцыяй Мікалая Дастанкі быў выдадзены ў партызанскай падпольнай друкарні, якая выпускала слуцкую партызанскую газету «Народны мсцівец». Прадмову да кніжкі напісаў сакратар Слуцкага падпольнага райкама партыі Іпаліт Канановіч. Афармлялі яе, выразалі застаўкі з дубовых і бярозавых чурак партызаны-разведчыкі Саша Бяляеў і Саша Залаты. Паперу для кніжкі здабылі ў адным з баёў з фашысцкімі захопнікамі. Замест фарбы — вакса з сажай. Гэта было ў 1943. Экзэмпляр быў адпраўлены з варожага тылу за лінію фронта. З успамінаў Міколы Дастанкі : «Я ведаў, што Анатоль Астрэйка прыбыў з Вялікай зямлі да нас і заняў сваё месца ў радах адважных змагароў за свабоду і незалежнасць маці-Радзімы. Мне вельмі хацелася ўбачыць паэта-партызана, пагутарыць з ім. I вось аднойчы ў нашу падпольную рэдакцыю, што знаходзілася на востраве Горнае ў Загальскіх балотах, прыехаў ён сам. Я папрасіў даць верш у нашу газету.

— А я не адзін верш, а цэлую кніжку хачу вам прапанаваць, — адказаў паэт.

У той вечар амаль да самага світання не патухаў агеньчык у нашай партызанскай зямлянцы. Паэт чытаў вершы, якія былі вельмі блізкімі і зразумелымі нам, краналі душу. Раніцай я запытаў у наборшчыц Любы Куляшовай і Любы Шаўчук, ці здолеюць яны набраць кніжку. Яны не задумваючыся ў адзін голас адказалі: «Усё зробім!». Адчуваў наш настрой і Анатоль Астрэйка. Зборнік хацелася добра аформіць. Партызанскія мастакі Саша Залаты і Саша Бяляеў доўга думалі над вокладкай, і, трэба сказаць, атрымалася яна нядрэннай. Я папрасіў іх зрабіць для вершаў літары-застаўкі, якія яны старанна выразалі на кляновых кубіках. Для друкавання вокладкі кніжкі партызаны раздабылі чырвонай фарбы, а для пераплёту знайшлі нержавеючы медны дрот. Больш за месяц наш калектыў сапраўды нёс ударную вахту па выпуску «Слуцкага пояса». Не адыходзіў ад нас і аўтар».

«Слуцкі пояс» паступаў у атрады па меры яго друкавання. З ім народныя мсціўцы як з баявой зброяй ішлі на выкананне небяспечных заданняў. Так, супрацоўнік падпольнай «Звязды» партызан-журналіст Георгій Шчарбатаў 7 лютага 1944 года, вырваўшыся з варожай блакіроўкі партызанскіх атрадаў, запісаў у сваім дзённіку: «Зараз, калі я пішу гэтыя радкі, мне прыпомніліся словы верша Анатоля Астрэйкі :

Адно нам толькі невядома,

Ды гэта цяжка знаць,

Ці давядзецца жыць нам дома,

Ці новы лес шукаць».

Вядомы французскі пісьменнік-камуніст Луі Арагон у кнізе «Савецкая літаратура» асобны раздзел прысвяціў беларускай літаратуры. Ён называе нашу рэспубліку «партызанскай краінай», «краінай песні» і адзначае, што Беларусь мела сваіх партызанскіх песняроў, і сярод іх — Анатоль Астрэйка.

Пасля вайны, у 1964 годзе, зборнік перавыдалі.

«Прыгоды дзеда Міхеда»

У час партызаншчыны паэт распачаў працу над паэмай «Прыгоды дзеда Міхеда», якую ён адрасаваў юным чытачам. Першыя раздзелы твора друкаваліся ў газеце-плакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну». Паэма выйшла асобнай кнігай у 1956 годзе і прынесла яе аўтару заслужаны творчы поспех. Напісана яна займальна, з дасціпным гумарам. Пры стварэнні вобраза Міхеда паэт адштурхоўваўся ад лёсу рэальных людзей старога веку.

Найперш ён меў на ўвазе Герасіма Гальчэню, якому прысвечана паэма, а таксама памятаў пра палескага дзеда Талаша, братоў Цубаў і іншых мужных беларускіх дзядоў. Прататыпам юнага Міхаські стаў выхаванец штаба злучэння мінскіх партызанаў Толя Дзялендзік (Анатоль Дзялендзік — вядомы беларускі драматург).



Капылю

Здалёк, за вёрст, магчыма пяць

Ажно з Рымлянскае гары,

Мой гарадок Капыль відаць,

Яго будынкі і двары.